Лiда
Даверыла дзіця знаёмаму
Жыхарка горада Лiды папрасiла знаёмага мужчыну пасядзець пару гадзiнаў з двухгадовым хлопчыкам. Сама адхапiлася па справах у горад. Вусаты нянька аказаўся вельмi жорсткiм у дачыненнi да маленькага хлопчыка. Праз некалькi гадзiнаў па вяртанню мацi застала свайго двухгадовага сына збiтым на горкi яблык. Прычым, хлопчык быў так моцна збiты, што зараз гэтай справай займаецца мiлiцыя.
П.МАКАРЭВIЧ
|