Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Пошук

Жыхарка Галівуду шукае сваякоў у Беларусі

У рэдакцыю газеты звярнулася грамадзянка Злучаных Штатаў Амерыкi Патрысiя Ахрамовiч з просьбаю дапамагчы ёй у пошуках сваякоў. Патрысiя вывучае гiсторыю свайго роду, каранi якога пачынаюцца на беларускай зямлi.

Дзед спадарынi Патрысii – Стэфан Ахрамовiч нарадзiўся ў Мастах (сёння гэта вёска Правыя Масты Мастоўскага раёну) ў маi 1885 году, у шлюбе Мiхала Ахрамовiча з Ганнай Лойкаю. У яго былi браты i сёстры. Напачатку ХХ стагоддзя Стэфан Ахрамовiч падаўся да Амерыкi, там атайбаваўся на сталае жыхарства. З цягам часу сувязi з Беларуссю парушылiся. Сёння Патрысiя Ахрамовiч iмкнецца даведацца як мага болей пра свайго дзеда i беларускiх крэўнiкаў. Яна просiць тых, хто хоць штосьцi ведае цi здагадваецца пра вышэйпрыгаданых людзей iх лёсы, адгукнуцца на ейны адрас: 6771 Yucca Street #1 Hollywood, California, USA 90028

Адрас электроннае пошты: mostyinbelarus@yahoo.com

Патрысiя просiць па магчымасцi пiсаць на англiйскай мове, гэта паскорыць працу з поштаю i адказ. На здымку, якi Патрысiя даслала ў рэдакцыю: Стэфан Ахрамовiч, Алена Кроль у дзень iхняга шлюбу (1908 год, ЗША).

Назад