Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Сацыялогiя

Дбаць пра сябе трэба самім

Сацыялагiчнае даьледаваньне «Моладзь i грамадства, дзяржава i маладзёвыя праблемы» было праведзенае 3-6 лютага ў Смаргонi працоўнай групай Рэгiянальнага маладзёвага парламенту.

Было апытана 210 чалавек ува ўзросьце ад 16 да 21 года. З усяе колькасьцi рэспандэнтаў 86 % лiчаць актуальнымi ў горадзе праблемы моладзi. Сярод прычын iснаваньня дадзеных праблем 18% называюць дзяржаўную палiтыку, 56% лiчаць вiнаватай самую моладзь. На думку 26% апытаных, маладзёвыя праблемы павiнна разьвязваць дзяржава. 42% лiчаць, што гэта, найперш, справа самой моладзi. 34 % аддаюць гэта пад адказанасьць грамадства. 62% не змаглi назваць, якiя структуры на сённяшнi дзень займаюць развязаннем падобных праблем.

Толькi 22% апытаных ведаюць, што iснуюць гэткiя структуры, але лiчаць, што працуюць яны не гэтак эфэктыўна, як павiнны. Тое, што трэба ствараць новую структуру, якая б не толькi займалася развязаннем маладзёвых праблем, але й займалася абаронай правоў i iнтарэсаў моладзi гораду, лiчаць 90% рэспандэнтаў. Цiкава тое, што 48% з апытаных выказалi ахвоту працаваць у такой структуры.

Працоўная група Рэгiянальнага маладзёвага парламенту збiраецца i надалей дасьледаваць прычыны маладзёвых праблем, каб на Рэгiянальным маладзёвым Кангрэсе (папярэдняя дата правядзення – 15 сакавiка) паспрабаваць знайсцi шляхi выхаду з крызыснай сытуацыi.

Нагадаем, што Рэгiянальны Маладзёвы парламент быў заснаваны 7 студзеня ў Смаргонi на сустрэчы актывiстаў 12 маладзёвых арганiзацыяў i iнiцыятываў Смаргонскага, Ашмянскага i Астравецкага раёнаў.

BARC

Назад