Як ветэрану-інваліду дабрацца да крамы?
Былому франтавiку, 78-гадоваму iнвалiду Вялiкай Айчыннай вайны Iвану Антонавiчу Пахутку Скiдзельская ўрачэбна-кансультатыўная камiсiя адмовiла па стану яго здароўя ў праве кiраваць аўтамабiлям. Згодна гэтаму заключэнню Iван Антонавiч не мае права на атрыманне бясплатнага спецаўтатранспарта.
Па словах Iвана Антонавiча, яшчэ пяць гадоў таму ён звярнуўся, як iнвалiд вайны, у органы сацыяльнага забеспячэння з тым, каб вырашыць праблему спецаўтатранспарта. На подступах да Берлiна ў адным з цяжкiх баёў Iван Антонавiч быў цяжка паранены ў абедзве нагi i левую руку. У шпiталi знаходзiўся больш шасцi месяцаў, пасля чаго камiсавалi, прызначыўшы другую групу iнвалiднасцi. Больш за чвэрць стагоддзя франтавiк працаваў у пазаведамаснай ахове. Па стану здароўя выйшаў на заслужаны адпачынак. Жыве ён з сям’ёю на хутары, i нават за хлебам даводзiцца дабiрацца за 7 кiламетраў. Аднак ў органах сацзабеспячэння сказалi, што трэба пачакаць пяць гадоў. Чакаў, мучыўся. Прыйшоў час, пайшоў iзноў, цяпер кажуць, што не можаш кiраваць аўтамабiлем.
– Вiдавочна, як я здагадваюся, адкульсцi зверху паступаюць указаннi знаходзiць розныя прычыны, каб адцягнуць час, а затым i адказаць у выдзяленнi спецаўтатранспарту iнвалiду. Бо пяць гадоў таму мне яшчэ казалi, што па стану здароўя я магу кiраваць аўтамабiлем, – з прыкрасцю распавядаў Iван Антонавiч.
I, зрэшты, хто можа абвергнуць вывады чалавека, якi за абарону сваёй радзiмы паклаў сваё здароўе i раптам застаўся непатрэбным. I цi не абсурдным з’яўляецца тое, што УПЭК яшчэ займаецца вадзiцельскiмi пасведчаннямi для iнвалiда. Калi ён сам не здолее ехаць, то яго хоць будуць вазiць, паколькi ў хаце ёсць каму кiраваць аўтамабiлем.
– Чуў па тэлебачаннi i радыё, што на Вiцебшчыне ўсiх iнвалiдаў забяспечылi спецаўтатранспартам, а ў нас на Гродзеншчыне гэтае пытанне не вырашаецца, – гаворыць з крыўдаю Iван Антонавiч.
Дык можа зацiкаўленыя чыноўнiкi праявяць увагу да iнвалiда вайны i разгледзяць ягоную справу яшчэ раз. Чалавек жа за нас паклаў сваё здароўе. Прычым, тады ён аб гэтым не задумваўся.
Iлья БАРЫСАЎ
|