«Чароўныя дудкі» Мар’яна Скрамблевіча
Паслухаць гучанне дудкi беларускай ды iншых народных музычных iнструментаў маглi ўсе, хто прыйшоў у музей гiсторыi Гараднiцы ( што па вулiцы Ажэшкi) на адкрыццё новай экспазiцыi – выставы прац вядомага гродзенскага майстр, – Марьяна Скрамблевiча.
Дудка, жалейка, акарына, паляўнiчы рог, сурма – гэта толькi некаторыя з музычных iнструментаў, якiя вырабляе Скрамблевiч. Кожны яго твор – сапраўдная каштоўнасць. Майстар працуе над iмi з любоўю i далiкатнасцю. Выкарыстоўвае пры гэтым разнастайныя матэрыялы, у той жа час iмкнецца не адступаць ад аутэнтычнасцi, традыцый дзядоў i прадзедаў.
Уласна кажучы, Марьян Скрамблевiч даўно крочыць па жыццi поруч з народнай творчасцю. Шмат гадоў ён загадваў клубам аўтобуснага парка нумар 1 , кiраваў хорам i аркестрам. Здолеў асвоiць многiя музычныя iнструменты. А затым паспрабаваў вырабляць дудкi ды жалейкi ўласнымi рукамi .
I так палюбiлася яму гэтае рамяство, што цяпер ужо зусiм не расстаецца з iм. I майстрам стаў сапраўдным. Што i пацвярджае першая яго выстава музычных iнструментаў у музеi гiсторыi Гараднiцы.
Мiхаiл ВАСIЛЕВIЧ
|