З гiсторыi алiмпiяд
Першы гродзенскі алімпіец
Гродна заўсёды ганарылася сваiмi знакамiтымi спартсменамi. Яны былi, ёсць i, спадзяюся, будуць заўсёды. Калi запытацца ў гродзенцаў, каго з вядомых алiмпiйцаў яны прыгадаюць – гэта будуць В. Корбут, А. Курловiч, I. Шылаў. Але наўрадцi хто ўзгадае аб тым, хто стаяў на самым пачатку гродзенскiх алiмпiйцаў? Хто першы з сыноў Гродзеншчыны «перарваў фiнiшную стужку «алiмпiйскiх гульняў?
Гэта быў Кароль Румель – выдатны прадстаўнiк коннага спорту , якi ўпершыню стартаваў на Алiмпiйскiх гульнях ажно ў 1912 годзе ў Стакгольме. Нарадзiўся ён 23 мая 1888г. у Гродне. Скончыў тут гiмназiю, а пасля – мастацкую акадэмiю ў Пецярбургу .
Перамога Румеля выклiкала шмат спрэчак i абурэнняў. Справа ў тым, што на фiнiшы конь Караля па незразумелых абставiнах раптоўна ўпаў. Румель атрымаў траўму i адразу са стадыёна, дзе праходзiлi спаборнiцтвы, апынуўся ў шпiталi. Крыўдна, але на справядлiвых суддзяў гэты iнцыдэнт не паўплываў, i Караль Румель атрымаў залаты медаль. У сувязi са станам здароўя ён не мог прысутнiчаць на ўручэннi медаля, але выхад з гэтага становiшча быў знойдзены. Кароль Швецыi асабiста, у шпiтальным пакоi, уручыў медаль Каралю Румелю за бляскуча атрыманую перамогу ў Алiмпiядзе 1912 года. Так упершыню аматары алiмпiйскiх гульняў даведалiся пра горад Гродна.
Вольга Швед
|