Лiда
Склады завалены, а заробку няма
Завал гатовай прадукцыi на складах лiдскага прадпрыемства «Лiдабудматэрыялы» перавышае месячны аб’ём вытворчасцi ў 1,7 раза.
Такое ж гаротнае становiшча на абутковай фабрыцы, лакафарбавым заводзе. З-за цяжкага эканамiчнага i фiнансавага становiшча абутнiкi, напрыклад, не працавалi цэлы месяц: з 22 снежня да 21 студзеня бягучага года. На заводзе харчовых канцэнтратаў магутнасцi вытворчасцi выкарыстоўваюцца толькi на 10 працэнтаў з-за адсутнасцi попыту, i гэта прадпрыемства нацiскае на выраб таннага вiна, якое рэалiзуецца нарасхват. Па стане на першую дэкаду лютага не быў выплачаны заробак дачэрнiм прадпрыемствам «Лiдсельмаш» за мiнулы год. Затрымка з выплатай пенсiй i заробку бюджэтнiкам становiцца нормай жыцця ў Лiдзе.
П.МАКАРЭВIЧ
|