Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Гродна

У літоўцаў было свята

16 лютага суседняя Лiтва адзначала сваё самае вялiкае свята – Дзень аднаўлення незалежнасцi.

Гродзенскiя лiтоўцы, аб’яднаныя ў суполку «Цiвiне»(Радзiма), адзначалi свята днём пазней. Звязана гэта з тым, што на наступны дзень да iх прыехалi госцi з Друскенiкаў i Вiльнi. Адбывалася мерапрыемства ў бiблiятэцы №10 па вулiцы Пестрака. Менавiта ў гэтай бiблiятэкi наладжана плённае супрацоўнiцтва з рознымi суполкамi нацыянальных нацменшасцяў, якiя пражываюць на Гродзеншчыне. Акрамя таго, што тут iснуюць пастаянныя стэнды з кнiгамi i iншымi навiнкамi лiтоўскай i украiнскай культуры, тут заўсёды можна сабрацца, паспяваць, абмяняцца думкамi, сустрэцца з сябрамi. Такiя мерапрыемствы здараюцца ў бiблiятэцы даволi часта: практычна на ўсе нацыянальныя святы. Як i заўсёды, калi збiраецца «Цiвiне», было шмат песняў, жартаў, цiкавых аповядаў. Гэтым разам дадалi настрою мясцовыя ўкраiнцы, якiя прыйшлi вiншаваць сваiх лiтоўскiх сяброў. Дарэчы, беларускiя грамадскiя i iншыя арганiзацыi на вiншаваннi забылiся.

М.КАРНЕВIЧ

Назад