Мінус кватэра, плюс аўто
Розыгрыш регiянальнай грашова-рэчавай латэрэi «Гараднiца-2», якi першапачаткова намячаўся на канец студзеня, адбудзецца 2 сакавiка ў 11 гадзiн. Адбудзецца ў гродзенскiм Палацы культуры тэкстыльшчыкаў, – там жа, дзе i папярэднi розыгрыш, якi дазволiў iстотна папоўнiць абласны бюджэт.
Адтэрмiноўка з правядзеннем розыгрышу звязана з тым, што не надта актыўна iшоў продаж бiлетаў латэрэi. Асаблiва ў Ваўкавыскiм, Дзятлаўскiм i Лiдскiм раёнах.
Прадпрыемству «Гродналатэрэi» давялося ўнесцi карэктывы ў спiс будучых выiгрышаў. Са спiсу выпала кватэра ў Гродне. Затое засталiся дзве аўтамашыны «Жыгулi», салiдныя грашовыя прызы, мноства самай разнастайнай бытавой тэхнiкi i гэтак далей.
Усё гэта можна выйграць за нейкiх паўтары тысячы рублёў. Так, як гэта ўдалося работнiцы «Гроднаэнерга» З.Лiпнiцкай. Яна выпадкова купiла латэрэйны бiлет «Гараднiца-1» i стала шчаслiвай уладальнiцай «Жыгулёў».
Петр ЮРЭВIЧ
|