Юбiлеi
Ваўкавыск рыхтуецца да святаў
У Ваўкавыску створаны аргкамiтэт па падрыхтоўцы святкавання 500-годдзя з дня надання гораду Магдэбургскага права i 1000-годдзя з дня заснавання Ваўкавыска, што будуць адзначацца ў 2003 i 2005 годзе адпаведна.
У склад камiтэта ўваходзяць прадстаўнiкi грамадскiх аб’яднанняў Ваўкавыскага раёна: Ваўкавыскае рэгiянальнае краязнаўчае таварыства, ГА «Аслона», Ваўкавыская рэгiянальная арганiзацыя ГА «Таварыства беларускай мовы iмя Ф. Скарыны», Рэспублiканскае ГА «Харцэрства», «Местная газета». Ваўкавыскiм рэгiянальным краязнаўчым таварыствам распрацаваны план падрыхтоўкi да святкавання. Cябры таварыства плануюць аднавiць выпуск краязнаўчага альманаха, што распавядае пра тысячагадовую гiсторыю Ваўкавыска. Таксама рыхтуецца выхад кнiгi, прымеркаванай да 1000 горада пра гiсторыю Ваўкавыска i наваколля. Мяркуецца стварыць асобнае выданне «Архiтэктурныя здабыткi Ваўкавыска», якое адлюструе багатую на палацы i маёнткi архiтэктуру горада.
Святлана Алешка
|