Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Таленты

Сустрэча з элітай

Гродзенскi лiцэй нумар 1 запрасiў для ўшанавання самых таленавiтых, самых разумных, самых энергiчных, – пераможцаў прадметных алiмпiяд школьнiкаў Ленiнскага раёна.

А прадстаўнiкi гэтага раёна сёлета асаблiва ўдала праявiлi сябе i на раённых, i на абласных алiмпiядах.

Лепшым з лепшых, акрамя дыпломаў, дасталiся яшчэ i стыпендыi адмiнiстрацыi Ленiнскага раёна. Раённымi стыпендыятамi сталi: Наталля Яраш з СШ-18, Алена Зайко з СШ-25, Юлiя Аўдоцейка з СШ-8, Iна Дзябела з СШ-21, а таксама лiцэiсты Iван Булгакаў i Iгар Далгiх.

Галоўнае пры гэтым, – зусiм не грошы, якiя атрымалi школьнiкi. Хаця пэўная сума ў беларускiх рублях будзе не лiшняй для кожнага з iх. А найбольш нашым таленавiтым юнакам i дзяўчатам запомнiцца якраз сама ўрачыстасць: цёплыя словы настаўнiкаў, апладысменты i песнi, якiя гучалi ў гэты дзень для «алiмпiйцаў».

Пераможцаў алiмпiяд многiя з расчуленых i ўсхваляваных гасцей называлi ў гэты вечар «элiтай нашага горада». I гэта зусiм не падалося перабольшваннем.

Мiхаiл ВАСIЛЕВIЧ

3 На здымку: Таццяна Макарэвiч, вучанiца 10 класа лiцэя №1, заняўшая 2-е месца ў раённай алiмпiядзе школьнiкаў па матэматыцы.

Назад