Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Грошы пад нагамі

Побач з кiёскам «Белсаюздруку», што ля аўтавакзала ў Гродне, стаiць чарга, каб набыць свежыя выданнi. Людзi самыя розныя. Падыйшоў i я. Раптам бачу, што ўсе яны топчуцца па раскiданых на зямлi грошах.

– Хтосьцi грошы згубiў – звяртаюся да чаргi. Усе зiрнулi пад ногi, але нiхто не сагнуўся, каб iх падняць. А на зямлi ляжалi беларускiя рублi вартасцю 1, 5, 10, 20, 50.

Чаму ж нашы людзi, большасць з якiх жыве ў жабрацтве, так брызглiва адносяцца да грошай? Тлумачэнне, напэўна, простае: яны абясцэненыя. Ну што, напрыклад, можна купiць за 1, 5, 10 i нават сотню рублёў? Нiчога не купiш, нават газету.

I што на гэта скажаш. Калi ў вас ёсць якiя-небудзь думкi, дасылайце ў рэдакцыю.

Iлья БАРЫСАЎ

Назад