Крама
А што на кніжнай палічцы?
Мае маскоўскiя госцi былi вельмi здзiўлены, калi завiталi ў некалькi гродзенскiх кнiжных крамаў з тым, каб набыць сабе памятныя падарункi – беларускiя кнiгi. На жаль, тое, што давялося пабачыць, насамрэч разачаравала iх. Амаль усе палiцы нашых кнiгарняў запоўнены расiйскiмi выданнямi . Я тлумачыла сябрам, што так у нас склалася даўно, але яны так нiчога i не зразумелi.
Сапраўды, у нашых кнiгарнях каля 90% усiх кнiг – гэта расiйскiя выданнi. Быццам мы i не краiна самастойная, а так – нешта незразумелае. Хтосьцi пацiсне плячыма, маўляў, расiйскiя кнiгi i лепшыя, i прыгажэйшыя. На першы погляд выбар кнiг вялiкi, проста вочы разбягаюцца. Энцыклапедыi, дапаможнiкi, даведнiкi, кнiгi па медыцыне, юрыспрудэнцыi, хiмii, фiласофii, псiхалогii. Прыглядзiмся ўважлiвей.
Перабiраючы кнiжныя навiнкi, можна падумаць, што ўсе мы раптоўна сталi магамi, йогамi, карацiстамi i садаводамi-аматарамi. Цяжка сказаць, наколькi яны папулярныя ў чытача, але факт тое, што iх сапраўды ёсць магчымасць набыць.
Прыпынiмся каля палiцы з амурнымi раманамi i дэтэктывамi. Гэтыя кнiгi цяпер найлепш прадаюцца. I людзi купляюць iх, запаўняючы свой вольны час тым, што з галавой акунаюцца ў меладраматычныя, авантурныя, крымiнальныя прыгоды, часам, пустыя i недарэчныя. Але такiя кнiгi легка чытаюцца, легка забываюцца, ды i каштуюць не так дорага – ад 1200 да 3600 рублеў, у залежнасцi ад якасцi вокладкi.
У краме можна знайсцi поўныя зборы твораў С. Кiнга, С. Шэлдан цi Д. Сцiл. Аматары больш сур’езных кнiг могуць набыць творы рускiх i замежных класiкаў, але каштуюць яны амаль у два разы больш за «дамскiя» раманы, фантастыку i дэтэктывы – ад 5500 рублеў. I доўга будзе думаць бедны студэнт, трымаючы ў кулаку сваю грашовую стыпендыю – купiць яму томiк Гогаля цi патрацiць гэтыя грошы на каўбасу... (прынамсi, байкi пра тое, што студэнты жывуць толькi «духоўнай ежай», не маюць пад сабой падстаў).
Крыўдна, што ў беларускай дзяржаве нельга набыць у кнiгарнi Пруста, Камю, Хэменгуэя, Шэкспiра па-беларуску. Мы адчыняем iх для сябе на рускай мове i знаемiмся з сусветнай класiкай праз пасярэднiка – чужую мову. Да таго ж, мы плацiм грошы замежнаму вытворцу, а беларускiя выдавецтвы вымушаны зачыняцца з-за недахопу сродкаў. Крыўдна. Зрэшты, даволi толькi паглядзець на беларускiя палiцы ў кнiгарнi...
Што датычыцца беларускiх кнiг цi падручнiкаў, то iх нават не заўседы заўважыш, у кнiгарнi, бо стаяць яны, звычайна, у самым далекiм i цемным кутку. На iх няма попыту, iх няма ў школьнай праграме, на iх выданне дзяржава не дае грошай... Няўжо такiя кнiгi нiкому не патрэбныя? Наогул, цi ўбачаць яны свет, калi не праз дзесяць гадоў, хаця б, праз сорак... Гэта там, «у iх,» выдавецтва кнiг – гэта бiзнес... У нас – праца марная i дарагая.
Амаль адзiнае, што можна набыць з кнiг беларускага выдавецтва – гэта дапаможнiкi для школьнiкаў i абiтурыентаў. Звяртаю ўвагу на беларускую дзiцячую лiтаратуру. У параўнаннi з расiйскiмi прыгожымi, рознакаляровымi энцыклапедыямi i казкамi яны глядзяцца шэрымi i непрывабнымi. Як вучыць дзяцей мове, як рыхтаваць iх да школы, як выхоўваць маленькiх грамадзян? Нямногiя бацькi могуць купiць сваiм дзецям велiзарную кнiгу казак з малюнкамi за 8 – 12 тысяч рублеў.
Сумна...Сумна, што культура i лiтаратура залежаць ад нашага нявыхаванага попыту. Сумна, што выдавецтвы друкуюць толькi тое, што можа прынесцi даход. I справа не ў немагчымасцi нашай кнiжнай прадукцыi скласцi канкурэнцыю вядомым расiйскiм выданням. Справа не ў цане i якасцi. Мы прывыклi купляць чужыя кнiгi, слухаць чужыя песнi, верыць ў чужыя мары...
Таццяна ПугоЎская
|