Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Баскетбол

Першы выйгрыш

Перамогу над расiйскiм клубам «Самара» атрымалi баскетбалiсты «Гродна-93». На табло пасля сустрэчы быў зафiксаваны лiк 82:68.

Гэта першы выйгрыш нашых спартсменаў у родных сценах у рамках першынства Паўночна-еўрапейскай баскетбольнай лiгi. Так што сваiх заўзятараў яны парадавалi.

Чарговую сустрэчу гродзенцы правядуць 5 сакавiка на сваёй пляцоўцы з лiтоўскiм клубам «Шауляй». Пакуль на другiм этапе турнiру ў нашай каманды тры перамогi. Яна спрачаецца з камандай «Алiта» (Алiтус) за тое, каб не быць апошняй у сваёй групе. А для гэтага гродзенцам патрэбны толькi перамогi.

Петр ЮРЭВIЧ

Назад