Выцвярэзнік у расійскіх казармах
Лiдскi медвыцвярэзiнк змянiў адрас. Цяпер ён месцiцца ў былых казармах, што ў Паўднёвым гарадку, дзе раней дыслакавалiся расiйскiя вайсковыя часткi.
Гэта было зроблена дзеля таго, каб вызвалiць плошчы для лiдскага спецпрыемнiка. Дарэчы, медвыцвярэзнiк адно з нямногiх прадпрыемстваў у горадзе, якое дзейнiчае стабiльна. За мiнулы год тут «абслужылi» 3325 чалавек i ўзятыя тэмпы падтрымлiваюцца сёлета. Нават у самае неспрыяльнае надвор’е тут заўсёды ёсць клiенты
П.МАКАРЭВIЧ
|