Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Ці ўплывае сэксуальнасць на ход гісторыі?

На семiнары, якi адбыўся ў межах праекту «Школа ўдасканалення маладых гiсторыкаў» у Гродне, былi прачытаны лекцыi па метадалогii, методыцы даследавання навуковых крынiц i напiсанню навуковай працы, гiстарыясофii Ежы Тапольскага, ролi гендэрнай тэорыi i фалерыстыкi ў гiстарычным даследваннi. Асаблiва бурнае абмеркаванне ўжо падчас самой прэзентацыi выклiкаў даклад па гендэрнай тэорыi.

Наталля Слiж у сваiм дакладзе разглядала гiстарычны працэс ў святле адносiн памiж мужчынамi i жанчынамi. Паводле аднаго з момантаў гендэрнай тэорыi у аснове гэтых адносiн ляжыць барацьба (падобна класавай барацьбе у Маркса) – за сэксуальнасць, якая адыгрывае вялiкую ролю ў развiццi гiсторыi. З гэтым пагадзiлiся, аднак, не ўсе. Напрыклад, Iрына Кiтурка, выкладчыца iнстытута паслядыпломнай адукацыi ГрДУ, палiчыла значэнне тэорыi гендэру для гiстарычнага развiцця перабольшаным.

Гэта першая ў Беларусi школа такога кшталту.

Людмiла ЯКШУК

Назад