Вось гэта швагры!
Найлепшым прыёмшчыкам i экспедытарам закупленага ад насельнiцтва малака ў Лiдскiм раёне прызнаны прадпрыймальнiк з мястэчка Першамайскi Славамiр Сiповiч.
Летась ён даставiў на малочнакансервавы камбiнат каля тысячы тон малочнага прадукта, або ў сярэднiм па 3000 кг ад аднае каровы. Напачатку прадпрыймальнiк збiраў малако толькi па двух вёсках, а зараз абслугоўвае два сельсаветы. Аб’ёмы перавозак на малочных маршрутах настолькi ўзраслi, што на дапамогу давялося браць свайго швагра – Рамана Мiхаловiча. Той, у сваю чаргу, тэрмiнова набыў малакавоз. Вось гэта швагры!
А.ЖАЛКОЎСКI
|