Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

«Пушча без межаў»

У красавiку гэтага года грамадскае аб’яднанне «Цэнтар «Трэцi сэктар» у Гродне плануе правесцi форум грамадскiх арганiзацый рэгiёну Белавежскай пушчы.

Гэтай падзеi будзе прысвечаная працоўная сустрэча, якая пройдзе 9 сакавiка ў Гродне. Сустрэча адбудзецца ў рамках мiжнароднага праекта «Пушча без межаў», якi супольна ладзяць грамадскiя арганiзацыi «Ахова птушак Беларусi» (з беларускага боку) i Паўночна-падляскае таварыства аховы птушак (з польскага боку). Праект фiнансуецца са сродкаў Дацкага агенцтва аховы навакольнага асяроддзя DANCEE i каардынуецца Праграмай Развiцця ААН (ПРААН). Мэта праекта – iнiцыяванне i падтрымка грамадскай дзейнасцi па абодва бакi беларуска-польскай мяжы дзеля ўстойлiвага развiцця рэгiёну Белавежcкай пушчы. Удзельнiкi сустрэчы змогуць атрымаць больш падрабязную iнфармацыю пра праект, а таксама запоўнiць анкету, звесткi з якой будуць надрукаваныя ў «Даведнiку грамадскiх арганiзацый рэгiёну Белавежкай пушчы». Жадаючым прыняць удзел у сустрэчы неабходна скантактавацца з адмiнiстратарам праекта Вiктарам Фенчуком (fenchuk@tut.by) альбо з мясцовым арганiзатарам Валерам Руселiкам. Тэл./факс у г. Гродна: 0152-96-74-78. Е-mail: trecisektar@yahoo.com.

Паводле «Кронiкi грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»

Назад