Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Падзея

Персанальная надбаўка М.Баяровіча

У лiдскiм музвучылiшчы падзея: пабачыў свет зборнiк «170 народных песен Гродзеншчыны».

Яго аўтар – выкладчык-пенсiянер вучэльнi Мар’ян Баяровiч. Выдадзена кнiга пры дапамозе гродзенскага грамадскага аб’яднання «Ратуша». Дарэчы, гэта другi спеўнiк аўтара. Першы, некалькi гадоў таму, быў выдадзены ў выдавецтве «Беларускi кнiгазбор».

Дырэктар лiдскага музвучылiшча К.Сцяпанаў, адзначаючы вялiкi ўклад аўтара ў захаванне i прапаганду песеннай спадчыны народа, устанавiў Мар’яну Андрэевiчу персанальную надбаўку да стаўкi выкладчыка ў памеры 50 працэнтаў.

А.ЖАЛКОЎСКI

Назад