Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Абласны суд адмовіў

Калегiя Гродзенскага абласнога суда разгледзела ў парадку нагляду скаргу Свабоднага прафсаюза Беларускага на адмову ў рэгiстрацыi арганiзацыйнай структуры СПБ, – пярвiчкi на РУП «Хiмвалакно».

Як раней паведамляла «БИ», суд Ленiнскага раёну адмовiў прафсаюзнiкам. У адказ на гэта СПБ звярнуўся ў абласную iнстанцыю. Але i тут прадстаўнiкоў Свабоднага прафсаюза чакала расчараванне. Абласны суд пакiнуў рашэнне суда раённага без зменаў.

СПБ не бачыць законных падставаў, якiя б перашкаджалi рэгiстрацыi прафсаюзнай пярвiчкi на РУП «Хiмвалакно». Таму збiраецца працягваць пошук iсцiны i звернецца са скаргай у Вярхоўны суд Рэспублiкi Беларусь. Цалкам верагодна, што там разгляд можа зацягнуцца на нявызначаны тэрмiн.

Раман ПЯТРОЎСКI

Назад