Лiтоўскiя баскетбалiсты намного больш паспяхова выступаюць у цяперашнiм сезоне. Гэта праявiлася i у сустрэчы «Шауляя» з гродзенцамi. Ужо пасля першага перыяду госцi вялi ў лiку: 29:19. Гэтая перавага лiтоўскай каманды ў 10 ачкоў была зафiксавана на табло i пасля фiнальнай сiрэны. «Шауляй» перамог з лiкам 85:75.
У нашай каманды самымi вынiковымi былi Аляксей Пынцiкаў( 16 ачкоў), Уладзiмiр Верамеенка (13 ачкоў) i Арсенiй Кучынскi(12 ачкоў).
Нагадаю, што да матча з лiтоўскай камандай баскетбалiсты «Гродна-93» правялi нялёгкую сустрэчу ў Капенгагене, – з моцнай дацкай камандай «Грэйт Дэйнз». Датчане тады перамаглi з лiкам 117:111.
Што чакае гродзенцаў зараз? Iм застаецца разлiчваць толькi на паражэнне свайго канкурэнта, – «Алiты» (Алiтус) у хатняй сустрэчы з клубам «08 Хьюмен Райтс» (Швецыя), якая адбудзецца 10 сакавiка. Толькi тады «Гродна-93» зможа застацца на будучы сезон у Паўночна-еўрапейскай баскетбольнай лiзе.
Петр ЮрэвIЧ