Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

ЧытаннІ

«Як ліст вярбінкі...»

Лiтаратурныя конкурсныя чытаннi, прысвечаныя 115-годдзю з дня нараджэння Алеся Гаруна (Аляксандра Прушынскага) пройдуць 10 сакавiка ў галерэi Тызенгаўза. Арганiзатарам iмпрэзы выступае МГА «Гiсторыка».

Алесь Гарун – выбiтны беларускi паэт i грамадскi дзеяч. Ён нарадзiўся ў Менску, у сям’i чорнарабочых. А вершы яго мелi водар вясковага сонца. Пiсаць iх Алесь пачаў яшчэ хлапчуком, спачатку па-руску. Але аднойчы яму ў рукi трапiў «Гапон» Дунiна-Марцiнкевiча. Хлопчык разгарнуў кнiжку...i ледзь не заплакаў: упершыню бачыў друкаванае беларускае слова. Праз колькi год Алесь напiша: «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам, роднай мовы сваёй не цурайся...»

У дваццацiгадовым узросце за рэвалюцыйную дзейнасць паэт быў сасланы ў Сiбiр на 10 год. Гэта зламала яго фiзiчна (ён вярнуўся ў Беларусь хворым на сухоты), але не маральна. «Калi Алеся Гаруна не стала, яго iмя i творы забаранiлi, паспрабавалi знiшчыць з нашай памяцi, – гаворыць адна з арганiзатарак iмпрэзы Вольга Камягiна. – Яго адабралi ў нас амаль на 60 год, але сёння ён вяртаецца да нас, i мы хочам прыкласцi ўсе намаганнi, каб яго iмя стала вядомым маладым беларусам. Гэтаму прысвечана наша вечарына.Менавiта вечарына, а не проста чытаннi, конкурс цi лекцыя аб жыццi i творчасцi. Мы хочам у цёплай i сяброўскай атмасферы ўспомнiць Алеся Гаруна i датыкнуцца да той беларушчыны, нацыянальнай iдэi, служэнню якой i прысвяцiў сваё жыццё паэт.»

У праграме вечарыны конкурс на лепшую дэкламацыю вершаў А. Гаруна, выступы беларускiх бардаў, «Дударыкаў». Усе жадаючыя прыняць удзел у конкурсе, а таксама проста цiкаўныя запрашаюцца 10 сакавiка ў 17.00 у галерэю Тызенгаўза (пл.Тызенгаўза, 4). Дарэчы, лепшых выканаўцаў чакаюць прызы.

Ты спевам разбудз?ў2

народ свой на прадвесн?,

Якому на алтар свой

дыямент прынёс...

Яшчэ акорд не змоўк

тваёй прыгожай песн?,

Хоць струны абарваў

жыцця паганы лёс...

Назад