Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Цiкава

Хітрыкі электразлодзеяў

Надзвычай камфортна правяла зiму сям’я жыхара вескi Радунь Крывiцкага р-ну, якiя бясплатна карысталiся электраэнергiяй, мiнуючы лiчыльнiк.

Выкрыла знаходлiвага гаспадара спецыяльная брыгада мясцовых электрасетак. Цяпер жа плата за спажытую энергiю i штрафныя санкцыi абыдуцца злодзею амаль ў 4 млн. руб.

Падобныя штукарствы выяўлены таксама ў гарадскiх паселках Бель i Карэлiчы, весках Мiратычы, Баярах ды i шмат яшчэ дзе. Насцярроджвае тое, што нягледзячы на фiнансавыя кары, лiк парушэнняў правiл карыстання электраэнергiяй не змяншаецца.

С. РАДЗКЕВIЧ

Назад