Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Ушанавалі першыя

Жыхары горада Лiды першымi ў краiне адзначылi 60-цiгоддзе вядомага беларускага гiсторыка, археолага, энцыклапедыста, педагога, грамадскага i палiтычнага дзеяча Мiхаiла Ткачова.

Урачыстасць адбылася за тыдзень да дня народзiнаў выбiтнага беларуса i праходзiла ў месным гiстарычна-мастацкiм музеi. З гэтай нагоды ў горад прыехалi вядомыя землякi i паплечнiкi юбiляра Алег Трусаў, Мiхась Чарняўскi i Алег Карань. З iх успамiнаў паўстала выбiтная постаць сапраўднага сына беларускай зямлi, якi свае кароткае жыцце цалкам аддаў на адраджэнне Бацькаўшчыны, якому належыць iдэя аб’яднання дэмакратычных сiл у шырокi грамадскi рух «Новая Беларусь», актуальны i сення праз дзесяцiгоддзе пасля смерцi М. Ткачова.

Назад