Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Крыга пакрыўдзіла дзетак

Упершыню за больш чым паўстагоддзевую гiсторыю iснавання дзiцячага пляжу на Лiдскiм возеры вясновая крыга 9 сакавiка знесла ад берага металiчную агароджу для купання i захавала яе недзе глыбока на дне. У тую ж ноч знiкла i металiчная горка, з якой дзеткi летам любiлi скоўзвацца ў ваду.

Зараз уладам патрабуюцца i дастатковыя сродкi, i час на тое, каб аднавiць улюбёнае месца адпачынку самых маленькiх лiдчан. Цi справiцца гарадскi бюджэт з дастатковай задачай да пачатку купальнага сезону – не вядома.

Пётр МАКАРЭВIЧ

Назад