Прэзентацыя з позіркам у мінулае
У Лiдскiм педагагiчным каледжы адбылася прэзентацыя кнiгi «Лiда на старых малюнках, паштоўках, фотаздымках».
У выданнi, аўтарамi якога з’яўляюцца мясцовыя краязнаўцы Леанiд Лаўрэсь i Ўладзiмiр Ручкаў, сабрана звыш ста выяў старажытнага горада. Яны адлюстроўваюць гiсторыю i архiтэктуру, эканомiку i асвету ў 19-20 стагоддзях. Несумненную цiкавасць уяўляюць фотаздымкi твораў Напалеона Орды, Мiхала Кулешчы, Язэпа Драздовiча... Значную дапамогу ў зборы матэрыялаў аказаў былы лiдчанiн, а зараз грамадзянiн Польшчы Ежы Ўрэцын, а выдала кнiгу лiдскае таварыства «Павет».
А.ЖАЛКОЎСКI
|