Шахматнае двоеўладдзе
На мiнулым тыднi ў Лiдзе прайшло каманднае первенства па шахматах.
Пасля напруджанай барацьбы ў фiнал з дзевяцi каманд трапiлi толькi дзве. Набраўшы аднолькавую колькасць балаў – 19 – шахматысты каманд сiстэмы адукацыi i дзяржаўных устаноў сустрэлiся ў няроўнай бойцы. Калi за каманду сiстэмы адукацыi выступалi ўсе прафесiяналы, трэнеры па шахматах, то за дзяржустановы змагался аматары: галоўны iнжынер упраўлення капiтальнага будаўнiцтва райвыканкама Казiмiр Маркевiч, Алена Нурыньева, спецыялiст першай катэгорыi аддзела зямельных рэсурсаў, i аўтар гэтых радкоў Петр Макарэвiч. Выступiлi няблага, калi падзялiлi першае-другое месца з прафесiяналамi.
ПЕТР МАКАРЭВIЧ
|