Свята «Сокала»
У Лiдзе прайшло традыцыйнае спартыўнае свята «Сокала». Сюды прыехалi каманды гэтага спартыўнага клуба з Ваўкавыску, Брэста, Мядзеля, Ашмянаў, Лiды, Гродна ды iншых гарадоў Беларусi. Завiталi ў Лiду i замежныя госцi. Гэта прадстаўнiкi Варшаўскага унiверсiтэта, Галоўнай сельскагаспадарчай школы у Варшаве i клуба заўзятараў «Палонiя» са сталiцы Польшчы.
Праграма распачалася забегам на 1 мiлю, дзе самымi хуткiмi былi навагрудчане. Пасля ўсiх запрасiлi падтрымаць баскетбалiстак. На таварыскi матч лiдчанкi выклiкалi каманду абласнога цэнтра. У гэтай сустрэчы лепшымi былi гродзенкi.
А затым былi выступленнi ансамбля песнi i танца i вакальнага гурта, узнагароджанне ўдзельнiкаў спартыўнага свята.
Петр ЮРЭВIЧ
|