Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Справа «Пагоні» у судзе

Такое рашэнне прыняў першы намеснiк пракурора вобласцi Уладзiмiр Анiська. Галоўны рэдактар газэты Мiкола Маркевiч i журналiст Павал Мажэйка абвiнавачваюцца ў паклёпе на прэзiдэнта.

Напярэдаднi падзеi развiвалiся наступным чынам. Судздзя Кулевiч адхiлiў хадайнiцтвы адвакатаў. Адно з iх датычыла правядзення тэхнiчнай экспэртызы. Журналiсты i iхныя абаронцы лiчаць, што матэрыялы арыштаванай у друкарнi газэты не распаўсюджвалiся ў iнтэрнэце. А менавiта на гэтым трымаецца абвiнавачаньне. Мiкола Маркевiч наведаў пракуратуру, каб занесцi скаргу на пастанову следчага. Да пракурора па нагляду Валерыя Шуляка, зь якiм ён дамовiўся аб сустрэчы па тэлефоне, яго не пусцiлi. Паводле словаў Маркевiча, яму сказалi апусцiць скаргу ў скрыню для скаргаў у фае пракуратуры. Ён гэта i зрабiў. Праз дзень я пацiкавiўся ў Валерыя Шуляка, цi разглядалася скарга Мiколы Маркевiча. Пракурор адказаў, што нiякай скаргi ня бачыў. Паводле яго словаў, суд можа адбыцца ўжо меней як праз месяц.

Пра накiраванасьць следзтва сведчыць такi факт. У матэрыялах знаходзяцца тры высновы розных спэцыялiстаў. Усе яны лiчаць, што ў публiкацыях «Пагонi» не было паклёпу на прэзiдэнта. Прычым дзве экспэртызы з трох зробленыя менавiта на замову следства. Але, атрымаўшы адмоўныя адказы, следчы Кулевiч вырашыў не браць пад увагу меркаваннi экспертаў. Ён паведамiў журналiстам, што вынiкi лiтаратуразнаўчай экспэртызы для органаў не абавязковыя. I што не патрэбныя веды ў галiне фiлалогii, каб вызначыць, цi ёсць у тэксце паклёп, цi няма.

Сяргей АстраЎцоЎ, радыё «Свабода»

Назад