Гэты цудоўны керамічны свет
Галерэя «У Майстра» адчынiла чарговую выставу. На гэты раз гарадзенцы маюць магчымасць паглядзець керамiчныя вырабы ў выкананнi Iрыны Радкевiч i Яўгена Адзiночанкi.
Работы гэтай пары неаднаразова з’яўлялiся за межамi нашай краiны, iх iмены вядомы ў Польшчы, Германii. Iрына ў 1998 годзе стала лаўрэатам Рэспублiканскай выставы «Панарама Мастацтва», а Яўген удзельнiчаў у вернiсажы
«Днi Гароднi ў Парыжы», у мiжнародным конкурсе ў Японii. Але яны па-ранейшаму здзiўляюць наведвальнiкаў сваiх выстаў. Адчынiўшаяся экспазiцыя – гэта прыемны сюрпрыз, якi так удалапрыйшоўся напярэдаднi свята 8 сакавiка. Яна – сабранне цалкам новых прац, адлюстраванне бясконцага творчага пошуку аўтараў; чарговая спроба знайсцi свежы позiрк на старажытнае мастацтва керамiкi.
I не выпадкова, што пачаўся вернiсаж з кавалка старажытнагрэчаскага глiнянага збана, якi падаравала майстрам дырэктарка галерэi Алена Пiлiчава. «Мабыць, некалi ўсё пачыналася з гэтага,» – распачала яна. А бачанне керамiчнага мастацтва вачамi нашых сучаснiкаў можна ацанiць, пабываўшы на выставе «У Майстра».
В.АРЦЕМЕНКА
|