Шанец на справе адрадзiцца з’явiўся ў жнiўнi 2002 года, калi калегiя мiнiстэрства культуры аб зберажэннi гiсторыка-культурнай спадчыны Гродзенскай вобласцi прызнала неабходнасць хутчэйшай рэстаўрацыi будынка (Замкавая,16) i адкрыцця музея. Дарэчы, гэта адзiная з 40 мураваных пабудоў ХVII – ХVIII стст. – былы палац Храптовiчаў, – якая сення захавалася амаль у першазданным выглядзе. Грошы, якiя выдзелiла дзяржава, у першую чаргу будуць выкарыстаны на праектныя працы i перакрыцце страхi, замену сталяркi, унутранае аздабленне. Iншымi словамi, пакуль толькi на самае неабходнае.
Калi ў 1992 годзе былы манастырскi будынак на вулiцы Д.Гарадзенскага, у якiм размяшчаўся музей, быў аддадзены праваслаўнай царкве, а ў 1998 годзе музей быў вымушаны прыпынiць сваю дзейнасць i ў новым будынку, ен застаўся без уласных стацыянарных экспазiцыйных i выставачных плошчаў. Дарэчы, на будынак храма ў той час прэтэндавалi гродзенскiя ўнiяты, паколькi ад самага пачатку iснавання храм быў унiяцкiм. Праўда, гродзенскiя ўлады па зразумелых прычынах аддалi манастыр менавiта праваслаўным.
Аднак i ў гэтых умовах калектыў музея працягваў працаваць. З 1999 года былi наладжаны перасовачныя выставы па горадзе, а потым – i ў раенных музеях. Пакiнуць каля 72 тысяч экспанатаў (сярод якiх славуты акваманiл-вадалiў ХП ст.) марна захоўвацца пад замком было немагчыма. Прадметы з калекцый скульптуры, старадрукаў, тканiн, рэлiгiйнага жывапiсу, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва дэманстравалiся на выставах у гiсторыка-археалагiчным музеi Гродна, у Мастах, Слонiме, Наваградку, Дзятлаве. Найбольш цiкавыя выставы мiнулага года – «Вобраз мацi Божай у iканапiсе» (Гродна, Наваградак), «Свет сакральнага мастацтва» (Дзятлава), «Беларускi рушнiк» (Масты).
У 2002 годзе ў вобласцi будуць наладжаны некалькi буйных выстаў. У жнiўнi пройдзе выстава «Нябесная апякунка Беларусi» (да 900-годдзя з дня нараджэння Е.Полацкай) у Карэлiчах, а таксама «Новы Запавет у мастацтве» у Дзятлава. У слонiмскiм музеi ў снежнi адчынiцца выстава «Раство Хрыстова. Каляды на Беларусi». У Гродне ў сакавiку – красавiку пройдуць перасовачныя выставы «Вялiкдзень – свята святаў», «Святыя зямлi Беларускай», «Прынеманская вяселка» (гродзенскiя дываны) i г.д. у навучальных установах, вайсковых частках, дамах ветэранаў. За iх арганiзацыю адказвае загадчыца навукова-асветнiцкага аддзела Ходар С.Ю.
Важна, што калектыў супрацоўнiкаў музея да сенняшняга дня захаваўся амаль у былым складзе. Гэта дазваляе ладзiць не толькi выставы, але i працягваць навуковую дзейнасць. Сення працаваць з гiстарычнай спадчынай музея прыязджаюць навукоўцы з Беларусi, Расii, Украiны , Польшчы i iншых краiн.
Апошнiя некалькi год калектыў музея працаваў пад сумным дэвiзам: «Не даць аб сабе забыць». Аднак ужо сення дырэктарка плануе экспазiцыю першай выставы ў адрэстаўраваным будынку. Л.А.Карнiлава мяркуе стварыць выставу, якая б распавядала аб свеце анелаў (нябеснай iерархii). Падобнай выставы ў рэспублiцы пакуль што не было.
Увогуле, будучая дзейнасць музея будзе больш акцэнтаваць увагу на праблемах царквы i культуры, i самi экспазiцыi не будуць калькамi са старых. Улiчыўшы 25-гадовы вопыт, музей пачне працаваць на новым подыху. Дай Бог, каб гэта сапраўды атрымалася.
Кацярына САЗАНАВЕЦ