Адукацыя
Ці будзе ў Слоніме Нацыянальная гімназія?
Слонiмская суполка грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны» прапануе адкрыць у Слонiме Нацыянальную гiмназiю з беларускай мовай навучаньня.
У адкрытым лiсце, накiраваным старшынёй суполкi Тацянай Трафiмчык на iмя старшынi гарвыканкаму Мечыслава Касцюка, гаворыцца: «Мы лiчым, што тое, што ў нашым горадзе няма анiводнай беларускамоўнай школы, зьяўляецца парушэннем правоў беларускага народу... Думаем, што Нацыянальная гiмназiя павiнна прывабiць да сябе бацькоў тым, што ў ёй дзецi будуць знаёмiцца з нацыянальнай культурай нашага народу. У гэтай гiмназii выкладаньне будзе весьцiся па-беларуску, аднак прапануем увесьцi факультатывы па вывучэньнi культур беларускага, габрэйскага, татарскага, польскага, рускага народаў, каб выхоўваць сапраўдную павагу да людзей усiх нацыянальнасцяў, якiя жывуць у Слонiме.» Таварыства беларускай мовы накiравала таксама лiст старшынi гарадзенскага аблвыканкаму У. Саўчанку. У звароце ўтрымлiваецца хадайнiцтвам адчынiць беларускiя гiмназii ў Гароднi, Лiдзе, Наваградку, Ваўкавыску i Слонiме.
Паводле «Газеты Слонiмскай»
|