Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Краязнаўства

«Выдавецкая ініцыятыва Пятра Явідовіча»

Выданнем кнiг i часапiсаў, прысвечаных гiсторыi i культуры роднага краю, будзе займацца «Выдавецкая iнiцыятыва Пятра Явiдовiча», якая паўстала днямi ў Ашмянах.

Ужо падрыхтавана да выпуску выданьне пра Эдуарда Корзуна – выбiтнага краязнаўцу, гiсторыка, настаўнiка, чалавека, якi ўсё сваё жыцьцё прысьвяцiў мястэчку Гальшаны. Гэтаму мястэчку будзе прысьвечаная наступная кнiга, над якой працуе «Выдавецкая iнiцыятыва».

Пятро Явiдовiч зьяўляецца вядомым на Гарадзеншчыне грамадзкiм i палiтычным дзеячам. Узначальвае пакуль незарэгiстраваны «Iнфармацыйна-тэхнiчны цэнтар «Рэгiён» (Ашмяны), зьяўляецца адным з iнiцыятараў стварэньня Мiжрэгiянальнага маладзёвага парляманту.

Вiтаўт РуднIк

Назад