Выстава
Чарадзейства шкла
У гарадскiм музеi горада Лiда адкрылася персанальная выстава Уладзiмiра Сямёнавiча Мурахвера – беларускага мастака i мастака-прыкладнiка ў мастацкiм шкле.
Уладзiмiру Сямёнавiчу споўнiлася 70 гадоў. Жыве ён у горадзе Бярозаўка, дзе свае лепшыя гады аддаў працы на славутым шклозаводзе «Неман». Па праву гэты незвычайны, творчы чалавек атрымаў званне «заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусi». Ён узнагароджаны залатым медалём мiжнароднай выставы шкла i фарфору ў горадзе Яблонец (Чэхiя). П.МакарэвIЧ
|