Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Гарэла «школа Пілсудскага»

Iўеўскiм пажарным давялося нядаўна выязджаць у мястэчка Лiпнiшкi: вечарам у адным з класаў мясцовай школы ўзнiк пажар. Пашкоджана столь памiж першым i другiм паверхамi, сцены, мэбля.

Старэйшыя людзi Лiпнiшак i сёння называюць гэту школу iмем Пiлсудскага, паколькi яна была пабудавана ў 30-я гады мiнулага стагоддзя ў гонар кiраўнiка Польшчы, якi напрыканцы ХIХ стагоддзя ў гэтым мястэчку ладзiў падпольны выпуск газеты «Работнiк».

У старым будынку школы дагэтуль дзесяткi печаў, якiя патрэбна даглядаць, паколькi яны старыя. Мясцовыя людзi звязваюць надзею з новай школай, будаўнiцтва якой пачалося за часамi Шушкевiча. Праўда, скончыць будаўнiцтва так i не здолелi. Выходзiць, што ў даваеннай Польшчы падобныя аб’екты ўзводзiлi значна хутчэй, чым у сучаснай Беларусi.

С.РАЦКЕВIЧ

Назад