‹Ё¤
Музыкі гралі, песні спявалі
Чацьверты абласны фестываль народнай музыкi адбыўся ў Лiдзе.
Высокае выканаўчае майстэрства гэтым разам прадэманстравалi як вядомыя выканаўцы, так i навiчкi. Сярод iх «Грымата» са Слонiма, лiдскiя «Фестываль» i «Калi ласка», «Цырынскiя музыкi» з Карэлiцкага раёну, «Чабарок» з Iўя, «Бераставiцкiя музыкi», «Каханачка» з Лiдскага раёну i iншыя. З лiку нетытулаваных асаблiвай увагi заслугоўвае фальклорны гурт «Прымакi» з Дзятлава, iнструментальны ансамбль з пасёлка Краснасельскi Ваўкавыскага раёну, «Медыўм» Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Я.Купалы.
За выдатныя творчыя поспехi мастацкiя калектывы ўзнагароджаны памятнымi дыпломамi i падарункамi. Увогуле, гледзячы на iх выступленнi, яшчэ i яшчэ раз здзiўляешся багаццю i непаўторнасцi беларускага фальклору. Сапраўды ў нас ёсць чым ганарыцца, толькi шкада, што мы пра гэта забываем.
А.ЖАЛКОЎСКI
|