Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Абрана Беларусачка году

Прыгажосць, веданне роднай мовы i нацыянальнай культуры, гаспадарчыя ўменнi, здольнасцi да песнi i танцу... Толькi тая, хто валодае ўсiмi гэтымi якасцямi, можа называцца сапраўднай беларускай дзяўчынай.

Гэта яшчэ раз пацвердзiў фiнал 3 гарадскога конкурсу «Беларусачка», якi адбыўся 22 сакавiка ў Гарадскiм доме культуры. Шасцёра дзяўчат, якiя прайшлi першы адборачны тур, спаборнiчалi памiж сабой не толькi ў знешняй красе, але i ва ўменнi дасканала гаварыць па-беларуску, танчыць полечку i спяваць прыпеўкi, у веданнi рэчаў беларускага побыту i яшчэ шмат у чым. Удзельнiцы паказалi сябе сапраўднымi знаўцамi беларускай культуры i гасцiннымi гаспадынямi, якiя шчодра частавалi сябраў журы караваем. А iх вышыванкi ды вырабы з саломкi проста заварожвалi вока!

Сёлета пашанцавала Вользе Тарасевiч, студэнтцы Гродзенскага медыцынскага ўнiверсiтэту, якая i стала Беларусачкай году. Другое i трэцяе месца дасталiся Аксане Тамашчык, студэнтцы фiлфаку ГрДУ, i Юлii Сапажковай, студэнтцы гiстфаку ГрДУ.

Свята беларушчыны атрымалася што трэба. Ансамбль «Вярбiначка»i спевакi са студыi «Мiленiюм», што выступалi ў перапынках памiж конкурсамi, парадавалi прафесiяналiзмам выканання i звонкiмi, моцнымi галасамi, але адначасова нарадзiлi пытанне: дакуль яшчэ наша беларуская поп-эстрада пры такiм вялiзным патэнцыяле будзе граць ролю задворкаў расейскай папсы i iснаваць у невядомасцi ва ўласнай краiне?

I толькi адна лыжка дзёгцю ў гэтай вялiзнай бочцы мёду. Атрымлiваючы падарункi ад спонсараў, амаль усе нашы беларусачкi сцiпла гаварылi ў адказ: «Спасибо».

Людмiла ЯКШУК

Вольга ШВЕД

Назад