Дзень Волі. Год 2002
22 чалавекi былi затрыманы мiлiцыяй ў Гродне падчас несанкцыянаванай акцыi Дня Волi, якая адбывалася побач з лялечным тэатрам. Сярод арыштаваных Юры Хадыка, Сяргей Мальчык, Яўген Лугiн, Вiктар Сазонаў, М.Патрэба, Зьмiцер Iваноўскi, Святлана Нех, Вадзiм Саранчукоў, Эдуард Дзьмухоўскi, Раман Рамашка, Алег Завадскi, журналiсты мясцовых СМI, а таксама падлеткi.
Нягледзячы на забарону гродзенскiмi ўладамi правядзення святкавання Дня Волi, а 12 гадзiне побач з тэатрам Лялек пачалi збiрацца людзi. Тут ужо дзяжурылi мiлiцыянты, iх было няшмат. Але з цягам часу людзей пачало прыбаўляцца, вiдавочна пабольшала мiлiцыянтаў. Актывiсты апазiцыйных арганiзацый пачалi раздаваць значкi, улёткi, газету «Рабочы». У мегафон раздалiся папярэджаннi ад мiлiцыянтаў з просьбай разыходзiцца, паколькi акцыя несанкцыянаваная. На гэта нiхто не звяртаў увагi. Падзеi на камеры фiльмавалi мiлiцэйскiя аператары. З мегафонам на лаўку ўзлез лiдэр Маладога фронту Вадзiм Саранчукоў i павiншаваў усiх са святам. Ён прадаставiў слова кiраўнiку гарадзенскай арганiзацыi БНФ «Адраджэньне» Сяргею Мальчыку. Той у сваёй прамове зазначыў, што людзi сабралiся тут не дзеля таго, каб крытыкаваць уладу, а з тым, каб адзначыць Дзень Волi.С.Мальчык падкрэслiў, што гэта свята ў Гродне будзе адзначацца заўсёды, незалежна ад таго, будуць яго забараняць цi дазваляць. З вiншаваннямi да сабраўшыхся выступiлi лiдэры абедзьвух сацыял-дэмакратычных партый В.Сазонаў i М.Патрэба. Да iх прамовы далучыўся лiдэр Сялянскай партыi Яўген Лугiн, якi прыехаў з Мiнска. Найбольш эмацыйна выступiў Юры Хадыка, якi павiншаваў са святам не толькi ўдзельнiкаў мiтынгу, але i людзей у форме, iх у гэты час было ўжо шмат. Парк Жылiбера быў ачэплены з усiх бакоў. Хадыка перадаў гродзенцам прывiтанне ад мiнчукоў, якiя ў гэты час адзначаюць свята ў сталiцы. Ен зазначыў, што 84 гады пасля аб’яўлення БНР, скрадзены ў беларускага народу, а таму нам патрэбна цяпер адна вялiкая перамога, а не крок за крокам, як прапануюць розныя дыпламаты. Хадыка яшчэ раз нагадаў пра чатыры ўмовы, якiя пастаўлены Лукашэнку АБСЕ для таго, каб змянiць сiтуацыю ў краiне.Ён зазначыў, што без iх выканання не будзе ў грамадстве анiякiх зменаў. Пасля выступленняў было запрапанавана прайсцi да Новага замка, на якiм шыльда паўстанцам 1794 года, i ўскласцi там кветкi. Калона з бела-чырвона-белымi сцягамi накiравалася ў бок замкаў, аднак усе выхады з парку перакрылi мiлiцыянты. Пасля некаторага супрацьстаяння людзям удалося абыйсцi мiлiцэйскi кардон. Праўда, ужо без сцягоў. А на вулiцы Савецкай мiлiцыянты пачалi затрымоўваць людзей i праводзiць у Ленiнскi РАУС. Усяго назбiралася 24 чалавекi. Двох журналiстаў адпусцiлi адразу. На затрыманых складзены пратаколы. Пяць чалавек заставiлi ў пастарунку нанач, астатнiх адпусцiлi. Дзевяцi чалавекам у суд выдадзены позвы. У панядзелак у Ленiнскiм судзе былi разгледзены дзьве справы: Рамана Рамашкi i Мiхала Патрэбы. Суддзя вынес iм папярэджаннi.
Аб астатнiх падрабязнасцях – у наступным нумары «БI».
М.КАРНЕВIЧ
P.S. У Мiнску ў Дзень Волi мiлiцыяй былi затрыманы каля сямiдзесяцi чалавек.
|