У супрацоўнiкаў гiсторыка-археалагiчнага музея ўзнiкла iдэя стварыць вобраз адышоўшага стагоддзя, матэрыялiзаваць пачуццi, эмоцыi землякоў, каб наступныя пакаленнi маглi з удзячнасцю i цiкавасцю вывучаць гiсторыю Гродна не толькi па сухiх радках падручнiкаў i навуковых фалiянтаў.
3 гэтай нагоды ў бягучым годзе мы праводзiм серыю выстаў, прысвечаных бiяграфiям цi захапленням жыхароў нашага горада. Адна з iх была прысвечана А.Дубко, былому старшынi Гродзенскага аблвыканкама, другая знаемiла з калекцыяй гродзенкi А.Чаравач. Спадзяемся, што наступная выстаўка, героем якой будзе акадэмiк Ю.Астроўскi, таксама выклiча цiкавасць наведвальнiкаў музея.
Такiя выстаўкi пераконваюць, што экспанатамi музея могуць быць не толькi звышкаштоўныя i старажытныя рэчы. Простыя акуляры, гадзiннiк, радыепрыемнiк i чайнiк, кепка i плашч «балоння» нясуць у сабе iнфармацыю не толькi аб уладальнiку, але i пазнаваемы ў часе.
Выстаўкi асабiстых рэчаў арганiзоўваюцца музеямi ва ўсiм свеце, i, дзякуючы iм, музеi становяцца энцыклапедыяй жыцця народа. Спадзяемся, што i нашы выстаўкi, экспанаты якiх складаюць элементы прыватнага жыцця асобных людзей: сямейныя фотаздымкi, кубкi i сподкi, пластмасавыя цацкi дадуць нашым наведвальнiкам разуменне таго, што ў музеi цiкава ўбачыць не толькi творы таленавiтых мастакоў, узнагароды дзяржаўных дзеячаў, але i простыя абiходныя рэчы, якiя суправаджалi жыцце людзей у XX стагоддзi.
Таму мы звяртаемся да гродзенцаў з прапановай здзейснiць праект «Гродна XX стагоддзя». Ажыццявiўшы гэты праект мы зможам матэрыялiзаваць свае ўспамiны аб мiнулым. Спектр неабходнага вельмi шырокi: пабытовыя рэчы i прадметы хатняга ўбрання, посуд i рукадзелле, дакументы i фотаздымкi, вопратка i мэбля, цацкi i iншае. Гэта могуць быць нават цэлыя калекцыi, якiя распавядаюць аб захапленнях як дарослых, так i дзяцей.
Будзем вельмi ўдзячны, калi да здзяйснення дабрачыннага праекта далучацца ўстановы i прадпрыемствы горада.
Спадзяемся, што наш зварот будзе пачуты i ў снежнi 2002 года, калi Гродзенскi гiсторыка-археалагiчны музей будзе адзначаць 80-годдзе з дня адкрыцця яго першай экспазiцыi, мы будзем мець гонар запрасiць гродзенцаў на адкрыцце па-сапраўднаму народнай выстаўкi «Гродзенцы аб Гродна XX стагоддзя».
Дабрачыннасць i фундатарства традыцыйныя для нашай Бацькаўшчыны, нашага горада. Аб гэтым сведчыць 1 ўся гiсторыя гродзенскага музея, калекцыi якога пачыналiся з дарэнняў С.Жыўны, З.Нямцэвiча, П.Клiнкаўштэйна, П.Прушынскага, Л.Вiльконскага i iншых. Да папаўнення музейных калекцый далучалiся фабрыка мастацкiх вырабаў, завод «Электрапрыбор», абутковая i швейная фабрыкi, ВА «Азот» i навучальныя ўстановы горада. У апошнi час музей атрымаў дары ад гродзенцаў А.Рэўтовiча, А.Лайсеенкi, Н.Калеснiкавай, I.Астроўскай.
Праект «Гродна ХХ стагоддзя» звернуты да кожнага гродзенца. Аб прапановах просiм паведамляць па тэлефонах 44-23-41, 44-72-69 цi прыносiць вашы ахвяраваннi ў аддзел гiсторыi, якi месцiцца ў Старым замку.
Мы спадзяемся на шырату i душэўную шчодрасць нашых землякоў.
В. М. Царук, намеснiк дырэктара Гродзенскага гiсторыка-археалагiчнага музея