Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Ліда

Клішэ рушыцца?

На фоне сумна крылатага выразу «вшывыя блохi» абмеркаванне на сесii Лiдскага гарадскога Савета дэпутатаў даклада намеснiка старшынi гарвыканкама спадарынi Мiлюць «Аб стане i перспектывах развiцця ў горадзе малога i сярэдняга бiзнесу ва ўмовах рэфармавання эканомiкi рэспублiкi» стала крыху сенсацыйным.

Лiчбы i факты, якiя прагучалi ў дакладзе i выступленнях дэпутатаў, разбiлi ўшчэнт стэрэатып адносiнаў да прадпрымальнiкаў.

На пачатак гэтага года ў прыватным бiзнесе Лiды было занята 10 працэнтаў працаздольнага насельнiцтва горада. Паступленнi ў бюджэт ад прадпрымальнiцтва склалi 15 працэнтаў ад агульнай сумы сабраных падаткаў.

Мiж тым, малы бiзнес развiваецца яшчэ недастаткова: у мiнулым годзе не працавалi 104 прадпрыемствы. Што плануе зрабiць для падтрымкi прадпрымальнiцтва Лiдскi гарсавет? Рэкамендавана даслаць у абласны савет прапановы па спрашчэннi рэгiстрацыi, падаткаабкладання, вырашэннi iншых праблем.

П.МакарэвIЧ

Назад