Лiда
Пусцілі шапку па кругу
Замарожана будаўнiцтва радзiльнага корпуса мясцовай бальнiцы: для славутага доўгабуду няма грошай.
Капiтальнага рамонту патрабуе жаночая кансультацыя, якая знаходзiцца ў аварыйным стане. Ёй перадалi будынак былога дзiцячага садка, але без даху, падлогi i iнжынерных сетак. З верасня мiнулага года на гэтым аб’екце таксама спынены рамонтныя работы з-за адсутнасцi ў бюджэце фiнансаў. А для завяршэння рамонту патрэбна 86 мiльёнаў беларускiх рублёў. Гарадскiя ўлады стварылi пазабюджэтны фонд для збору сродкаў i звярнулiся да жыхароў Лiды з просьбай ахвяраваць свае грошы.
П. Макарэвiч
|