IЎE
Старшынёўская чэхарда
Новае стагоддзе толькi пачалося, а да кiраўнiчага руля Iўеўскага райпа за гэты час прыйшоў ужо чацвёрты старшыня.
Калi пасаду пакiнуў М.Мiхно, абавязкi кiраўнiка выконвала Т.Бяганская. Але цягнуць цяжкi воз Таццяна Iванаўна не пагадзiлася. Тады аблспажыўсаюз вырашыў умацаваць спажывецкае таварыства сваiм чалавекам з Гродна. Васiль Пуляк, унiкнуўшы ў гаротны стан вясковага гандлю i набыўшы бяссоннiцу, павярнуў у бок абласнога цэнтра. Тады ў Iўе прызначаюць свайго кiраўнiка, – Рычарда Лушко. Гэта аграном па спецыяльнасцi, якi раней працаваў у райпо, дзе адказваў за нарыхтоўкi, а ў апошнi час кiраваў райбыткамбiнатам. Цiкава, цi зможа ён спынiць гiбельныя працэсы ў галiне: стратнасць магазiнаў, iх паўсюднае закрыццё, i гэтак далей. Напрыклад, у калгасе iмя Заслонава няма нiводнай крамы, хаця тут ёсць даволi буйныя вёскi. Яно i зразумела. Цяжка гаварыць пра гандаль, калi ў вяскоўцаў няма грошай.
С. РацкевIЧ
|