Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

СМI

«Артыкль 19» піша Лукашэнку

Мiжнародная арганiзацыя ў абарону журналiстаў «Артыкль’19» накiравала А.Лукашэнку лiст, у якiм асуджае выкарыстанне сiлавых метадаў дачынна журналiстаў.

Нагодаю для заявы сталася затрыманне 13 журналiстаў у Гродне пад час несанкцыянаванага пiкету ў абарону калегаў з зачыненай уладамi газеты «Пагоня». «Артыкль’19» лiчыць абуральным факт суду над супрацоўнiкамi незалежнага выдання спадарамi М.Маркевiчам i П. Мажэйкам: «Згодна з мiжнароднымi стандартамi, – гаворыцца ў лiсце – усе крымiнальныя законы пра паклёп i знявагу мусяць быць скасаваныя i замененыя на адпаведныя грамадзянскiя законы аб дыфамацыi... Мiжнароднае заканадаўства абвяшчае, што палiтыкi i афiцыйныя асобы павiнныя дэманстраваць больш высокi ўзровень цярплiвасцi».

RR

Назад