Таямнічае знікненне
У мiнулым нумары «БI» была апублiкавана iнфармацыя аб таямнiчым знiкненнi прадпрымальнiцы Галiны Радкевiч. Сталi вядомы новыя факты абставiнаў здарэння.
Разам з прадпрымальнiцай знiкла ўсё абсталяванне швейнага цэха, якi яна стварыла. Тым часам засталiся без працы 72 работнiкi асноўнай вытворчасцi i 25 чалавек у лiдскiм фiлiяле.
Г. Радкевiч лiчылася лепшай прадпрымальнiцай не толькi ў сваiм горадзе, а i ў вобласцi. У апошнi час сiтуацыя ў цэху пагоршылася. Яна меркавала перавесцi вытворчасць у Расiю. Два месяца рабочыя не бачылi зарплаты. Становiшча ўскладнiлася даўгамi па пазыках. I вось – таямнiчае знiкненне пачынаючай бiзнесмэнкi. Усе гэта паслужыла падставай для ўзбуджэння крымiнальнай справы.
|