Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Звальняюць ініцыятараў страйка

Ад студзеня на былым ваенным заводзе «Радыётэхнiка» у Ашмянах раз-пораз праходзяць стыхiйныя страйкi: рабочыя цягам апошнiх гадоў яшчэ нiколi не атрымлiвалi своечасова i без таго мiзэрныя заробкi. Але зараз кiраўнiцтва прадпрыемства пачало звальняць тых, хто заклiкаў дамагацца сваiх правоў радыкальнымi метадамi.

Апошнi раз супрацьстаянне памiж рабочымi «Радыётэхнiкi» i кiраўнiцтвам узнiкла днямi. Дырэктар заводу Вацлаў Баркоўскi прыгразiў, што будзе звальняць кожнага, хто пачне падбухторваць астатнiх да непадпарадкавання. Скарачэннi на заводзе адбываюцца пастаянна: ад ранейшай паўтысячы рабочых засталося трыста.

Чарговай ахвярай нядаўнiх пагрозаў дырэктара сталася брыгадзiрка Валянцiна Бернат, якая была iнiцыятаркай усiх апошнiх страйкаў. Яе месца ўжо заняў лаяльны да кiраўнiцтва чалавек, але калектыў падобная кадравая ракiроўка не задаволiла.

Самi рабочыя распавядаюць, што кiраўнiцтва атрымлiвае вялiкiя заробкi – да 500 тысяч рублёў. Такiя ж сумы практычна ва ўсiх, хто мае высокiя пасады. Рабочыя ж атрымлiваюць добра калi 70 тысячаў, хоць працуюць фiзiчна болей, чым тыя, хто пасады займае.

«Радыё Свабода»

Назад