Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Спіной да беларускамоўнага друку

Рэдактара беларускамоўных газет «Наша слова» i «Тэлескоп» С.Суднiка не дапусцiлi на нечарговую сесiю гарадскога Савета дэпутатаў, якая зацвярджала першага намеснiка старшынi гарвыканкама Чарнышова Мiкалая Мiкалаевiча на пасаду старшынi гарвыканкама.

Журналiст i сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў спадар Суднiк вымушаны быў чакаць заканчэння сесii ў фае перад актавай залай, каб з чужых вуснаў даць iнфармацыю ў газеце аб новым мэры горада. Яму ўдалося сфатаграфаваць спадара Чарнышова пры выхадзе з залы толькi са спiны. Пад тым газетным здымкам Суднiк так i напiсаў: «Мы можам паказаць новага мэра горада толькi са спiны, але будзем спадзявацца, што неўзабаве новы мэр павернецца тварам i да прэсы, i да нашых чытачоў».

П.МАКАРЭВIЧ

Назад