Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Занядбаны ардэнаносец

Такое вызначэнне напрошваецца да Лiдскага завода харчовых канцэнтратаў.

Што i паказаў праведзены на мiнулым тыднi сход акцыянераў ААТ «Лiдахарчканцэнтраты».

Мiнулы год прадпрыемства скончыла з мiльённымi стратамi. Ды i адкуль быць тым прыбыткам, калi ўваходзячыя ў склад таварыства Навагрудскi i Ратамскi агароднiнасушыльныя заводы больш прастойваюць, чым працуюць. Слаба выкарыстоўваюцца вытворчыя магчымасцi i на галоўным заводзе ў Лiдзе. ААТ адраклося ад свайго дзiцячага садка, частку вытворчых i iншых плошчаў здало ў арэнду, сярод зiмы адключыла ацяпленне нават адмiнiстратыўнага будынка... А фiнансы, як кажуць, пяюць рамансы.

Вось чаму акцыянеры сядзелi на сходзе так сумна, нiбы на памiнках. Пра дывiдэнды ў iх асяроддзi нават гаварыць перасталi. Не верыцца, што такое становiшча ўсталявалася на прадпрыемствы, якое ў савецкiя часы было ўзнагароджана ордэнам Працоўнага чырвонага сцяга.

А. ЖАЛКОЎСКI

Назад