Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Дапамога

Для дзелавых ледзі

Па дадзеных гарадскога цэнтра занятасцi, у Гродне ад беспрацоўя найбольш церпяць самыя слабыя, – жанчыны.

I вельмi своечасова праявiлi iнiцыятыву грамадская арганiзацыя «Трэцi сектар» i група энтузiястаў, якiя распачалi праграму падтрымкi жаночага прадпрымальнiцтва. Iстотна дапамог у гэтай справе «Фонд супрацоўнiцтва з Канадай»(CIDA), якi знаходзiцца ў Варшаве.

У рамках праграмы гродзенскiм жанчынам (да заняткаў прыступiлi першыя 30 чалавек) прапануюцца трэнiнгi па дзелавой камунiкацыi, а таксама асновы прадпрымальнiцтва i кампутарнай граматнасцi. Знаёмiць з асновамi навукi аб бiзнэсе будуць прадстаўнiкi Рыжскай школы бiзнэсу i Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта. Праграма будзе доўжыцца тры месяцы.

Петр ЮРЭВIЧ

Назад