Мифы Авторынок Гостевая Редакция Контакт Архив

Обновление каждый четверг  

Дзятлава

Ціхі байкот

Многiя жыхары Гербелевiцкага сельсавета перасталi прадаваць дзяржаве так званыя лiшкi малака.

Чаму? Мала таго, што за гэты прадукт устаноўлена невысокая цана, дык пачасцiлiся збоi ў разлiках з сялянамi. Як сведчыць старшыня мясцовага сельвыканкама А. Грамадская, людзi павярнулiся да рынку. Дастаўляюць туды масла, тварог, малако i адразу ж атрымоўваюць грошы. А наяўныя купюры, ой, як патрэбны сялянам. Не толькi на падаткi i страхоўку, для дапамогi дзецям i ўнукам. Вяскоўцам абрыдлi розныя паборы. Дай грошай на рамонт дзiцячых садкоў, аднаўленне агароджы на могiлках... Бо ў сельсавеце, лiчы, акрамя пячаткi, нiчога няма.

А. ВАСIЛЬКОЎ

Назад