Iўе
Горкія яблыкі
Жудасная аўтакатастрофа адбылася тым красавiцкiм днём на шашы Мiнск – Гродна каля вёскi Морына Iўеўскага раёна.
Аўтамабiль «Аўдзi-100» з прычэпам, нагружаным дапаўна польскiмi яблыкамi, сутыкнуўся з сустрэчнай «Маздай». За рулем першай машыны быў жыхар вескi Ганчары (Iўеўскi раен) В. Бакун, другую веў грамадзянiн суседняй Лiтвы К. Кузьмiн. У вынiку дарожна-транспартнага здарэння жонка апошняга, яе сястра i iх мацi загiнулi.
Трагiчная катастрофа стала падставай для ўзбуджэння крымiнальнай справы. Кропку ў ёй паставiць суд.
С. РАЦКЕВIЧ
|